viasna on patreon

Гомельскі абласны і гарадскі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду аб прыпыненьні вайсковай службы Жалезнічэнкі

2008 2008-02-08T11:08:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 1 лютага раённы суд Савецкага раёну горада Гомеля вынес прыватнае вызначэньне аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу Зміцера Жалезнічэнкі.

Нагадаем, што заўтра 9 лютага у суботу, Жалезнічэнка павінен быў прыняць прысягу, пасьля чаго і пачынаецца служба ва Узброеных Сілах. Між тым, Гомельскі абласны і гарадскі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу моладзевага актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства