4 лютага ў Салігорску быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Глеб Сноркін
https://spring96.org/be/news/20334
2008
2008-02-05T15:12:00+0200
2008-02-05T15:12:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Па словах маладафронтаўца Івана Шылы, калі дзесяці маладых людзей стаялі й гутарылі на вуліцы, калі да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і загадалі паказаць дакуманты і рэчы.
У пакунку маладафронтаўца Глеба Сноркіна былі знойдзены ўлёткі. З ужываньнем фізычнае сілы міліцыянты павалілі юнака на зямлю, сябраў не падпушчалі, трымаючы ў руках гумавыя дубінкі ды балёнчык са сьлезаточным газам.
Даставіўшы Глеба ў пастарунак, супрацоўнікі міліцыі мелі намер скласьці пратакол за непадпарадкаваньне, аднак, пасьля кароткай нарады з намесьнікам начальніка, узялі тлумачэньні і адпусьцілі.