viasna on patreon

Фінькевіч - на волі

2008 2008-02-05T10:51:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/artur4a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Атрур Фінькевіч: 2-і крымінальны прысуд

Атрур Фінькевіч: 2-і крымінальны прысуд

 

Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе разглядаецца касацыйная скарга па справе Артура Фінькевіча. Верагодна, што тэрмін пакараньня можа быць зменшаны да 3 месяцаў. Як паведаміў ПЦ “Вясна” Зміцер Федарук, пракурор Каранькоў, які падтрымаў першапачатковы прысуд, кардынальна зьмяніў сваё стаўленьне на віны Фінькевіча.

“Пракурор павёў сябе супергуманна, па многіх пунктах абвінавачваньня знайшоў змякчальныя абставіны. Было бачна, што ён пад час свайго выступу моцна хвалюецца” – па тэлефоне распавёў Зміцер Федарук. Безумоўна, гэта можа паўплываць на рашэньне абласнога суду, дзе зараз абвешчаны перапынак.

Стала вядома, што суддзя Ігар Прошка пастанавіў па справе Артура Фінькевіча зменшыць тэрмін пакараньня да 3 месяцаў, і залічыўшы час арышту, вызваліць з-пад варты.

Нагадаем, што палітвязень Артур Фінькевіч, які адбываў пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі за нанясеньне графіці палітычнага зьместу, быў арыштаваны 26 кастрычніка і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар. Да вызваленьня яму заставалася каля паўтара месяца, аднак 16 лістапада Фінькевічу было прад'яўлена новае абвінавачаньне по арт. 415 КК РБ «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі» за парушэньні ўнутранага распарадку спецкамендатуры. 20 сьнежня Кастрычніцкі райсуд Магілёву прызнаў лідэра моладзевага дэмакратычнага руху віноўным у зьдзяйсьненьні прад'яўленага крымінальнага злачынства і прысудзіў да 1 году і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.
8 лютага палітвязьню споўніцца 23 гады

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства