З Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўніверсітэту па палітычных матывах адлічаны Хведар Чаранкоў
Працягваюцца адлічэньні з вучобы студэнтаў, якія адбывалі ў часе зімовай сэсіі арышты за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Так, сёньня адлічылі непаўналетняга студэнта Хведара Чаранкова з Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Хведара затрымлівала міліцыя летась 16 лістапада і сёлета 8 студзеня. Заўтра ён разам з бацькам пойдзе ў выканкам на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, якая будзе разглядаць ягоную справу за распаўсюджваньне ўлётак.
Бацька Хведара Юрась Чаранкоў ня мае аптымізму што да пэрспэктывы навучаньня ў Беларусі:
“Афіцыйнай паперы няма, але ўсе ведаюць, што ён не павінен здаць сэсію. Мы пра гэта даведаліся неафіцыйным шляхам праз сваіх знаёмых. Пэрспэктывы навучаньня няма. Калі ён куды-небудзь паступіць вучыцца, то зноў усплыве яго справа, ці яшчэ што-небудзь такое. Зьядуць яго... застаецца толькі працаваць, а потым у войска забяруць”.