Горадня: абласны суд адмовіў мастоўскаму актывісту
https://spring96.org/be/news/20250
2008
2008-02-01T13:40:09+0200
2008-02-01T13:40:09+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з Гарадзенскага абласнога суду. Ён абскарджваў рашэньне раённага суду: яго пакаралі за вулічны сход, на якім кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гутарыў з жыхарамі Мастоў. Гэта адбылося 4 лістапада 2007 году.
Калі Алеся Зарэмбюка аштрафавалі на 15 базавых адзінак, або на 525 тысяч рублёў, ён напісаў скаргу ў абласны суд. У скарзе адзначалася, па-першае, што сход з удзелам А. Мілінкевіча ён не праводзіў, а толькі прысутнічаў на ім. Па-другое ж, судовае паседжаньне ў Мастах адбылося безь яго ўдзелу. Аднак з абласнога суду прыйшоў адказ, што рашэньне наконт штрафу пакінута правамоцным. Актывіст лічыць гэта адпіскай і мае намер зьвяртацца ў наступную інстанцыю — Вярхоўны суд