viasna on patreon

Улады Гродна не дазваляюць рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках

2008 2008-01-09T10:28:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На працягу апошняга месяца ўлады Гродна не дазваляюць у грамадскім транспарце рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках.

Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё прадстаўнік Бацькоўскага камітэту Ігар Кузьмініч:

"Рэкламу мы давалі ў тралейбусах, а таксама ў прэсе, але найбольш гучнай была рэклама ў тралейбусах. Яе забаранілі праз некалькі дзён пасля таго, як яна пачала гучаць. Пазней, 17 снежня, мяне папрасілі даць на ўзгадненне рэкламу. І ўжо месяц чатыры сказы рэкламы не могуць быць узгоднены!"

Аднак у аўторак на Кузьмініча нарэшце выйшаў загадчык адзела адукацыі гродзенскага гарвыканкама Сяргей Блажэй. Ён прапанаваў сустрэчу, якую запланаваў на суботу.

Дарэчы, за гэты месяц Бацькоўскі камітэт, які займаецца стварэненем беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках горада, не сядзеў без справы. Была праведзена беларуская ялінка, а на Новы год 19-ць дзетак атрымалі падарункі, што былі сабраныя беларусамі з Нью-Ёрку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства