Міліцыянер будзіць і водзіць нядбайных бацькоў на працу пад канвоем
https://spring96.org/be/news/19124
2007
2007-11-12T13:59:53+0200
2007-11-12T13:59:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кожная раніца інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрыя Аляшкевіча пачынаецца з таго, што ён узнімаецца а палове на шостую і ідзе будзіць уладкаваных на працу па прэзідэнцкім дэкрэце нядбайных бацькоў. Потым “суправаджае” іх да працоўнага месца. Грамадскім транспартам.
Дзмітры Аляшкевіч: “Дзесьці 5-6 чалавек штодня адвожу на працу. Але мяне ўжо добра ведаюць і, калі прыходжу ды грукаю ў дзверы, кажу: “Гэта Дзіма”, то ў якім бы запоі ні былі, заўсёды адчыняюць”.
У Першамайскім раёне Мінска, дзе працуе інспектар, прымусова на працу былі ўладкаваныя 300 чалавек. Інспектара па справах непаўналетніх Дзмітрыя Аляшкевіча абавязалі кантраляваць выкананне імі прэзідэнцкага Дэкрэта №18. Па яго словах, 80 з гэтых 300 знаходзяцца пад яго асаблівай увагай – працаваць не хочуць. А чалавек 5-6 яму неабходна будзіць штодня.
Інспектар прызнаўся, што бывае, калі не хочуць адчыняць. А то і абражаюць. Як ён выходзіць з такіх сітуацый, міліцыянер не сказаў.
Дзмітры Аляшкевіч: “Сілу, канешне, не будзеш прымяняць, бо гэта ўсе людзі хворыя. Яны ўсе алкаголікі, а гэта вельмі хворыя людзі”.
Бывае, што раніцай падапечны нецвярозы. А такім яшчэ адзін прэзідэнцкі дэкрэт забараняе знаходзіцца на працоўным месцы. Тады, кажа інспектар, даводзіцца прымушаць прымаць халодны душ, прыводзіць сябе да ладу і ўсё адно ехаць на працу.
Ніякага заахвочвання за сваю працу не па спецыяльнасці інспектар не атрымлівае. Сярод яго падапечных ёсць хворыя на адкрытую форму туберкулёзу. А ў яго сыну паўгода. Таму жонцы не ўдакладняе, куды сыходзіць кожную раніцу. І прызнае, што на прадпрыемствах не зацікаўленыя ў такіх навязаных ім працаўніках.
Дзмітры Аляшкевіч: “Чалавек прыходзіць, хоча працаваць, але сарваўся -- і працадаўцу лягчэй патэлефанаваць і наскардзіцца мне, што такі не выйшаў на працу. А сутнасць яго лёсу іх не цікавіць”.
У парку Чалюскінцаў працуе некалькі такіх нядбайных бацькоў. Па словах дырэктара Паўла Барысенкі, яны тыднямі не з’яўляюцца на працы. Звольніць іх не маюць права па тым жа дэкрэце. А была б такая магчымасць -- звольнілі б адразу ж.
Павел Барысенка: “Яны павінны быць на працы, а іх няма. Тыднямі не прыходзяць. Такія работнікі, якіх лічы што няма. Свайго работніка за прагулы мы можам звольніць па артыкуле, а іх не можам. Мы з-за іх не можам узяць нармальных людзей. А работу з нас патрабуюць!”
Праўда, удакладніў, што такія не ўсе. Залежыць ад чалавека. Ёсць і тыя, хто насамрэч хоча выправіцца. Іншае пытанне, колькі заробяць такія работнікі, у якіх большая палова месяца складаецца з прагулаў.
Павел Барысенка: “Няма – прагул. Мы ж тады не налічваем ім заробак. І атрымліваюць капейкі”.
У інспектара Дзмітрыя Аляшкевіча ёсць свае прапановы, як вырашыць гэтую праблему. Ён лічыць, што такія людзі, можа, і хацелі б змяніць сваё жыццё, але самастойна “завязаць” не могуць, а грошай на лячэнне не маюць. На думку інспектара, кадаваць ад алкагалізму іх трэба за сродкі дзяржавы.
Дзмітры Аляшкевіч: “З гэтай сітуацыі выйсце толькі адно – каб дзяржава праплаціла ім “кадаванне”. Толькі тады яны змогуць нармальна працаваць. А потым з іх можна вылічваць грошы за лячэнне”.
Толькі ў такім выпадку з іх заробку будуць вылічваць сродкі не толькі на выхаванне дзяцей, але і за лячэнне ад алкагалізму.