Удзельнікаў акцый пратэсту павезьлі са сьпецпрыёмнка на допыт у сьледчае ўпраўленьне.
https://spring96.org/be/news/1887
2004
2004-10-29T10:00:00+0300
2004-10-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 кастрычніка скончыўся тэрмін адміністратыўных арыштаў тых удзельнікаў акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў рэферэндуму, хто 20 кастрычніка быў арыштаваны на 10 сутак. Але сябры і родныя, якія прыехалі да сьпецпрыёмніку на
вул. Акрэсьціна ў Мінску, каб сустрэць сваіх блізкіх, чакалі дарэмна. Яны даведаліся, што каля 10 арыштаваных былі адвезена ў сьледчае ўпраўленьне ГУУС Мінгарвыканкаму (вул.Сапёраў 7) для допытаў. Паводле папярэдняй інфармацыі сярод іх знаходзіцца і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікола Статкевіч.