viasna on patreon

Кіраўніца рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ Ута Цапф, якая прыбыла ў Мінск у якасьці афіцыйнай назіральніцы за выбарамі ў Беларусі, ў часе спробы наведаць адзін з мясцовых выбарчых участкаў была літаральна выкінутая за дзьверы старшынёй выбаркаму.

2004 2004-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Інцыдэнт. Паводле словаў нямецкай парлямэнтаркі, яна і яе калегі, назіральнікі АБСЭ, сутыкнуліся таксама і зь нежаданьнем сябраў выбаркамаў адказваць на іхныя пытаньні.

“Мы адчулі надзвычайныя перашкоды ў часе сваёй працы”, паведаміла Ута Цапф. Паводле яе словаў, у часе рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў дзейнасьці афіцыйных заходніх назіральнікаў быў нанесены адчувальны ўрон. Прэзыдэнт Лукашэнка фактычна зрабіў немагчымым назіраньне паводле стандартаў АБСЭ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства