У Гародні распаўсюджваюцца падробленыя ўлёткі з мэтай дыскрэдытацыі і пазбаўленьня рэгістрацыі кандыдата ад Партыі БНФ Мікалая Ворана
На тэрыторыі Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №51, дзе балатуецца кандыдат ад Партыі БНФ Мікалай Воран, з’явіліся ўлёткі, якія нібыта зробленыя кандыдатам. Зьмест улёткі сьведчыць, што яна вырабленая з адзінай мэтай – пазбавіць магчымасьці далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі кандыдата. Тэкст прыводзім цалкам:
“У выпадку свайго абрання дэпутатам я Вам ГАРАНТУЮ:
-- На Беларусі – усё толькі для беларусаў!
-- Рашучае “НЕ” рускай мове!
-- Усе аддаць інвестарам з Захаду (зямлю, недры, прадпрыемствы)!
-- Нашых хлопцаў-беларусаў – у армію НАТА!
-- Усю ўладу – сябрам БНФ!
Дабрабыт і парадк гарантую Вам, паважаныя выбарошчыкі, я – Мікалай Воран – старшыня Рады Гроденскай гарадской арганізацыі “ГА “Адраджэньне” і Партыі БНФ!
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе”.
Мікалай Воран, як толькі даведаўся пра распаўсюд гэтых улётак, адразу зьвярнуўся ў пракуратуру з патрабваньне тэрмінова правесьці пракурорскую праверку, а таксама выявіць арганізатараў і выканаўцаў правакацыі.
Кандыдат у дэпутаты не выключае, што дадзеныя ўлёткі, да якіх ён ня мае ніякага дачыненьня, могуць быць выкарыстаныя для пазбаўленьня яго рэгістрацыі кандыдатам.