Галоўнаму рэдактару беластоцкай "Нiвы" Яугену Вапу i прафесару беластоцкага унiверсiтэта Яўгену Мiрановiчу пагражае да 8 гадоў турмы.
У Беластоку разгараецца скандал, звязаны з тым, што пракуратура Беластоку прад'явiла абвiнавачанне сябрам Праграмнай Рады газеты "Нiва" - штотыднёвiка беларусаў Польшчы. Анiхто з пяцi абвiнавачваемых, а гэта такiя аўтарытэтныя i шырока вядомыя не толькi ў Польшчы грамадскiя дзеячы, як Яўген Вапа, Яўген Мiрановiч, Мiхась Андрасюк, Юры Хмялеўскi i Мiхал Стэльмашук сваёй вiны ў нiбыта неправiльным выкарыстаннi грошавых сродкаў, якiя выдаткоўвалiся польскай дзяржавай на падтрымку "Нiвы", не прызналi. Больш таго, у адзiн голас яны сцвярджаюць, што прад'яўленыя абвiнавачаннi з'яўляюцца добра спланаванай правакацыяй з боку недабразычлiўцаў, якiм вельмi важна выключыць беларусаў з грамадскага i палiтычнага жыцця Польшчы.
У падтрымку сяброў з Беластока выступiлi дзесяткi грамадскiх арганiзацыяў з усяго свету. У прыватнасцi, сваю пазiцыю выказала Таварыства Беларускай мовы, Беларускi Народны Фронт, Форум беларусаў Еўропы. Акрамя таго, у Беларусi пачаўся збор подпiсаў з патрабаваннем не дапусцiць расправы над беларускiмi iнтэлегентамi Польшчы...
Мiж тым, артыкул, якi iнкрымiнуецца дзеячам беларускага руху на Беласточчыне, прадугледжвае пакаранне ад пяцi да васьмi гадоў пазбаўлення волi, iхныя адбiткi пальцаў, а таксама фотаздымкi "анфас" i "профiль" змешчаныя ў крымiнальную картатэку.
15.10.2004, pahonia.promedia.by