У Баранавічах выбаршчыкаў прымушаюць да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”
15 кастрычніка 2004 г.
У Баранавічах выбаршчыкаў прымушаюць да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.
14 кастрычніка 2004 г. на Баранавіцкім заводзе станкапрыладаў у 12.00 з працы была адпушчаная ўся працоўная зьмена (праца зьмены заканчваецца ў 15.00) для таго каб працоўныя прынялі ўдзел у датэрміновых галасаваньні. Працоўныя прадпрыемтсва паведамілі прадстаўнікам Баранавіцкага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, што калі яны не прагаласуюць датэрміновага, час іх адсутнасьці на працоўным месцы будзе залічаны як прагул.
У гімназіі № 1 г. Баранавічы настаўнікаў прымушаюць пісаць школьнікам у дзёньнікі абвесткі каб іх бацькі прыйшлі на бацькоўскі сход з пашпартамі для ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.
Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”