viasna on patreon

Віцебскіх медыкаў прымушаюць галасаваць датэрмінова.

2004 2004-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка ў Тэрытарыяльным Медыцынскім Аб’яднаньні-4 у 15.00 па ініцыятыве адміністрацыі адбыўся сход працаўнікоў для абмеркавання датэрміновага галасавання. На сходзе прысутнічаў прадстаўнік віцебскага гарвыканкама. Шэф ТМА-4 Віктар Батаў прапанаваў персаналу прагаласаваць датэрмінова, маўляў, не трэба расцягваць
выбары на два туры і марнаваць грошы, трэба сказаць "так" на рэферэндуме. Ён таксама настойліва рэкамендаваў прагаласаваць за кандыдата ад улады Сямашку. Сп.Батаў таксама сказаў, што аддзел кадраў мусіць весьці улік прагаласаваўшых датэрмінова, а спіс перадаць намесніку галоўнага ўрача.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства