viasna on patreon

8 кастрычніка кандыдат Юрась Зянковіч атрымаў па пошце ліст з падаткавай інспэкцыі Менскага раёну, датаваны 30 верасьня, з патрабаваньнем да 8 кастрычніка падаць дэклярацыю аб даходах за 2001, 2002 і 2003 гады.

2004 2004-10-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Непрадастаўленьне дэклярацыі, пісьмова папярэджвае падаткавая інспэкцыя, цягне за сабой ужываньне мераў адміністрацыйнай адказнасьці ў адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам.

“Я зьвязаўся з падаткавай інспэкцыяй, сказаў, што да 17 кастрычніка я знаходжуся ў адпачынку і ня маю магчымасьці ім нічога прадстаўляць, -- паведаміў Юрась Зянковіч. -- Мне адказалі: “Напішыце заяву, што ня можаце, і дашліце нам яе”, што я і зьбіраюся зрабіць.
Я лічу, што ідзе “падкоп” пад мяне як кандыдата ў дэпутаты і шукаюць хоць нейкі кампрамат”.

Нагадаем, што акруговая камісія ўжо вынесла папярэджаньне кандыдату за тое, што разам са сваімі перабвыбарчымі агітацыйнымі матэрыяламі Юрась Зянковіч распаўсюджваў праграму Партыі БНФ і матэрыялы супраць рэфэрэндуму. Учора Цэнтра льная камісія па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў пакінула гэтае папярэджаньне ў сіле.

Прэс-група Партыі БНФ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства