viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

2006 2006-01-01T20:04:00+0200 2022-05-23T15:21:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pasvedchanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Сайт: www.spring96.org
E-mail: viasna@spring96.org 

Грамадская прыёмная:
E-mail: pierasled@spring96.org 

Праваабарончы цэнтр «Вясна» - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.

Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра

Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі.


Камітэтам па правах чалавека ААН ліквідацыя Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” прызнанана парушэньнем арт. 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з дадзеным рашэньнем Камітэту, ураду Беларусі рэкамендавана правесьці перарэгістрацыю Праваабарончага цэнтру “Вясна” і прыняць меры па недапушчэньні падобных парушэньняў у будучым. Нягледзячы на тое, што Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека ААН і ўзяла на сябе абавязацельствы па выкананьні палажэньняў Пакту, дадзенае рашэньне не выканана ўрадам. Больш за тое, сябрам Праваабарончага цэнтру “Вясна” па надуманых, нічым не абгрунтаваных прычынах на працягу 2007-2009 гадоў тройчы было адмоўлена ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня.

6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека (FIDH). У 2007 годзе Алесь Бяляцкі стаў першым віцэ-прэзідэнтам FIDH з Усходняй Еўропы і двойчы (2010 і 2013) быў пераабраны на гэтую пасаду.

  

Асноўнай мэтай дзейнасці Праваабарончага цэнтру “Вясна” зьяўляецца:

садзейчаньне фармаваньню грамадзянскай супольнасьці, заснаванай на павазе да правоў чалавека, якія вынікаюць з Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Задачы Праваабарончага цэнтру “Вясна”:

  • практычная дапамога ў рэалізацыі грамадзкіх ініцыятываў, зьвязаных з прававой абаронай грамадзянаў;
  • вывучэньне стану грамадзкай супольнасьці і прававой абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • папулярызацыя грамадазнаўчых і прававых ведаў;
  • дэмакратычна-прававая адукацыя грамадзянаў;
  • падтрымка грамадзкіх ініцыятываў у праваабрончай дзейнасьці;
  • спрыяньне духоўнаму і культурнаму адраджэньню беларускай дзяржавы, што зьяўляецца падмуркам павагі да правоў чалавека.

Метады дзейнасьці Праваабарончага цэнтру “Вясна”:

  • збор інфармацыі пра ход фармаваньня грамадзянскай супольнасьці і стан прававой культуры ў Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыя і правядзеньні адукацыйных сустрэчаў, канферэнцый, лекцый, круглых сталоў, у тым ліку для сяброў Праваабарончага цэнтру “Вясна”;
  • арганізацыя грамадазнаўчых дасьледваньняў, маніторынгаў стану забесьпячэньня правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічаньне ў выкананьні міжнародных дамоваў па правах чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь;
  • выданьне і распаўсюджаньне ўласных інфармацыйных, навуковых і іншых праваабрончых матэрыялаў;
  • падтрымка кантактаў з усімі галінамі ўлады і дэпутатамі ўсіх узроўняў, з грамадскімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі арганізацыямі і ўстановамі;
  • аказаньне неабходнай дапамогі асобам, якія зьвярнуліся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Напрамкі дзейнасці

“Вясна” зьяўляецца сябрам:

  • FIDH (Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека)
  • ENEMO (Міжнароднага аб’яданьня па арганізацыі назіраньня за выбарамі)
  • Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
  • GPPAC (Усходнееўрапейскай рэгіянальнай сеткі Глабальнага партнёрства па папярэджаньні канфліктаў)
  • Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Міжнародныя і замежныя партнёрскія арганізацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”:

  • Міратворчая арганізацыя Svenska Freds – “За мір і арбітраж” (Швецыя, Стакгольм);
  • Адукацыйны цэнтр «Польшча-Беларусь» (Польшча, Беласток);
  • Шведскі фонд Emnesty Internationalё;
  • Інстытут правоў чалавека (Расія, Масква);
  • People in Need (Чэхія, Прага);
  • Польскі Хельсінкскі фонд па правах чалавека;
  • Civil Rights Defenders (Швецыя);
  • Нарвежскі Хельсінкскі камітэт па правах чалавека;
  • FIDH (Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека);
  • ENEMO (Еўрапейская міжнародная сетка па арганізацыі назіраньня за выбарамі);
  • IDEE (Вашынгтон);
  • Amnesty Internationale;
  • Дом правоў чалавека (Нарвегія);
  • Віленскі цэнтр грамадзкіх ініцыятываў “Дэмакратыя для Беларусі” (Літва)


Чытайце таксама: Праваабарончы цэнтр "Вясна": 15 гадоў перасьледу

Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна-96".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства