Актывістка моладзевага руху супраціву “Зубр” Дарья Малдаванава аштрафаваная на 380 тысяч рублёў
https://spring96.org/be/news/1173
2004
2004-04-14T10:00:00+0300
2004-04-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
14 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну г. Менску адбыўся суд па адміністратыўнай справе актывісткі моладзевага руху супраціву “Зубр” Дарьі Малдаванавай, якая была затрыманая 13 красавіка каля 17 гадзінаў за тое, што разам з іншымі актывістамі вывешвала ў раёне Нямігі ў Менску шасьціметровы плакат “Он должен уйти”.
Судзьдзя Наталя Вайцяховіч прызнала 18-гадовую Дарью Малдаванаву вінаватай у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і вынесла рашэньне аштрафаваць на 20 базавых велічыняў (380 тысяч рублёў).