13 красавіка суд Ленінскага раёну Менску пакараў Міхаіла Марыніча штрафам у дзесяць базавых велічыняў за публікацыю ў газеце “Народная воля”
https://spring96.org/be/news/1172
2004
2004-04-14T10:00:00+0300
2004-04-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спагнаньне (гэта прыблізна 90 амерыканскіх даляраў ЗША) вынесьлі за тое, што ў артыкуле “Калапс?”, які надрукаваны ў газеце “Народная воля”, Міхаіл Марыніч называе сябе сябром грамадзкай арганізацыі “За годнае жыцьцё”. Гэтая арганізацыя пакуль не зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі, хаця адпаведныя дакументы туды ўжо пададзеныя, --- паведамляе Радыё Свабода.
На пытаньне судзьдзі Дзьмітрыя Жданка, якім чынам так атрымалася, Міхаіл Марыніч спаслаўся на тэхнічную памылку: маўляў, пры перадрукоўцы тэксту выпадкова зьнікла слова “аргкакамітэту”. Пра гэта спадар Марыніч яшчэ раней паведаміў Міністэрству юстыцыі.