viasna on patreon

Сёння ў Гомелі пачалі судзіць Міхаіла Лапунова, бацьку палітвязня Мікіты Залатарова

2024 2024-08-22T14:27:16+0300 2024-08-22T14:27:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikhail-lapunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 22 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Міхаіла Лапунова паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэміскага фармавання), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Алеся Осіпава.

mikhail-lapunou.jpg
Міхаіл Лапуноў

Міхаіла затрымалі летам 2023 года. Спачатку яму некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пазней праваабаронцам стала вядома, што пасля адміністрацыйнага пакарання Міхаіла змясцілі пад варту.

24 кастрычніка "экстрэмісцкім фармаваннем" паводле рашэння КДБ быў прызнаны закрыты Telegram-чат "Гомель за Никиту Золоторева", а яго адзіным пазначаным удзельнікам — бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.

Міхаіл - бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова, якога затрымалі непоўнагадовым у 2020 годзе. У 2021 годзе Мікіта асудзілі паводле трох крымінальных артыкулаў на 4,5 гады турмы ва ўмовах строгага рэжыму.

Месца ўтрымання Міхаіла: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства