viasna on patreon

Затрыманні за акцыі пратэсту 2020 году і каментары: хроніка пераследу 5-8 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-08T14:52:55+0300 2024-07-09T11:12:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mickevich_pradpr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-8 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт. Затрымана 11 чалавек

Праўладныя тэлеграм-каналы апубліквалі відэа, на якім бачна, як у размешчаны на прыродзе лагер заходзяць супрацоўнікі АМАП са зброяй і ў абмундзіраванні, выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам на зямлю.

ГУБАЗіК сцвярджае, што пад Пінскам нібыта «разагналі сходку неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў». 11 чалавек змясцілі ў ІЧУ.


Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне жанчыны 

Паводле іх, яна прымала ўдзел да акцый пратэсту, аднак жанчына на «пакаяльным відэа» гэта адмаўляе.

Сілавікі сцвярджаюць, што яна мае дачыненне да затрыманага на мінулым тыдні Аляксандра Міцкевіча. Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманая — Кацярына Міцкевіч.


Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна 

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што падчас вяселля некалькі гадоў таму ён разам з іншымі гасцямі свята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сцягам.

Паводле інфармацыі з сацсетак, затрыманы — Аляксандр Міцкевіч.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» новыя крыніцы 

Гаворка пра суполкі ва «Укантакце», Facebook, «Аднакласніках», Telegram і YouTube-канал. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Віцебска 4 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • cтаронкі ў Instagram «pachramiejeu», «dereviashki_palki», «gorzl»;
  • артыкулы «Серьёзный батл на лучшую фабрику фейков. Беларусские госСМИ обвиняют западные медиа в нагнетании ситуации между Россией и Украиной», «Конституционный референдум: в центре внимания процедура, а не суть изменений», «От "можем защитить" до "можем повторить" - один шаг. Как изменился милитаристский нарратив в Беларуси» на сайце mediaiq.infо;
  • відэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасьць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў в..не - расьсьледаваньне BelPol»;
  • cтаронка ў «Аднакласніках» «Малады фронт "MF20"»;
  • TikTok-старонкі «belaruskawolnaya», «Чараўнік», «Таня», «KRAŬČ», «Beldurdom».

Індывідуальную прадпрымальніцу затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе

На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працуе індывідуальнай прадпрымальніцай у сферы грузаперавозак і што ў 2020-ым годзе ўдзельнічала ў пратэстах і патрапіла на фота з БЧБ-сцягам у руках.


Мужчыну затрымалі за тое, што ў каментарах ён нібыта заклікаў «да супраціву»

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў каментары, ў якіх «заклікаў да супраціву». Таксама ён гаворыць, што не наведваў акцыі пратэсту — гэта аднойчы зрабіў ягоны сын і цяпер ён жыве ў Польшчы.

Адзначым, што ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў — калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць «чаго яму не хапала ў жыцці», а калі не — то «як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё». Менавіта другі сцэнар і быў абраны для затрыманага мужчыны — яны з жонкай дапамагаюць катам, і сілавікі пішуць, што ён «не можа навесці парадак у сябе дома, але збіраўся ўсю краіну ператварыць у памыйніцу».


Затрыманні ў Лідзе

Сілавікі правялі затрыманні ў лідскім рэстаране «Vashi Guli». Затрымалі і ўладальніка рэстарана, паведамілі праўладныя Telegram-каналы 5 ліпеня. Прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі паведамляюць, што гэта не першае яго затрыманне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства