viasna on patreon

Жыхара Гомеля судзяць за "абразы і паклёп" на Лукашэнку

2024 2024-06-13T11:20:13+0300 2024-06-13T11:20:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kruchynin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Кручынін. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Кручынін. Фота з сацыяльных сетак.

У  Гомельскім абласным судзе 13 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць жыхара абласнога цэнтра Руслана Кручыніна. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

Мужчыну абвінавачваюць па некалькі артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

  • частка 1 артыкула 130 (“распальванне іншай іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”),
  • ч. 1 арт. 367 (“паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі”),
  • ч. 1 арт. 368 (“абраза Аляксандра Лукашэнкі”),
  • арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”).

"Гомельская вясна" піша, што 20 лістапада 2023 г. на Руслана Кручыніна было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. Тады яго пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Пастанову выносіла суддзя Шэвякова Аксана ў судзе Чыгуначнага раёна.

Пра Руслана Кручыніна таксама вядома, што ён мае вышэйшую адукацыю і працаваў на адным з прадпрыемстваў Гомеля.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства