viasna on patreon

Крама "Князь Вітаўт" – "экстрэмісцкая", 7 сутак за татуіроўку з "Пагоняй": хроніка пераследу 11 чэрвеня

2024 2024-06-11T11:40:00+0300 2024-06-13T18:06:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pahonja_tatuirouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мясцовы жыхар — яго назвалі "радыкалам, які быў узброены палкай ад лаўкі"

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 11 чэрвеня, што затрыманы 10 жніўня 2020-га году ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, дзе "ламаў лаўкі, разбіваў брук і кідаў іх у супрацоўнікаў праваахоўных органаў".


За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы мужчына

На "пакаяльным відэа" ад 11 чэрвеня яго таксама прымусілі сказаць, што ён напісаў каментар, у якім заклікаў заблакаваць чыгунку ў маскоўскім накірунку.


Сацсеткі крамы адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі "Князь Вітаўт" прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Гаворка пра старонкі ва "Укантакце" "KNIAZ.ВY (Князь Вiтаўт) – крама тваёй краiны!" і "Крама "КНЯЗЬ ВIТАЎТ".Вiцебск.Будзьма беларусамi!", а таксама Facebook-старонку "Князь". Адпаведнае рашэнне прынятае судом горада Наваполацк 3 чэрвеня.

Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "Брати Яковлеви", "Daily Storm", "Чашники без цензуры";
  • Старонка ва "Укантакце" "Свабодны САЛIГОРСК";
  • TikTok-старонкі "Елена", "Belarus", "????❤️???? ???????????????????????????????????? ????????", "based.hrodzienski".

"Пікет нагой". У Мінску хлопец з прыёмнага пакою лякарні адправіўся на Акрэсціна

У прыёмным пакоі лякарні №5 затрымалі мужчыну за "несанкцыянаванае пікетаванне" без дазволу гарадскіх уладаў: на ягонай назе была татуіроўка "Пагоня". За гэта яго адправілі на Акрэсціна на 7 сутак, заўважыла 11 чэрвеня "Зеркало" ў банку судовых рашэнняў.

Сам мужчына ў судзе растлумачыў, што ніякіх грамадска-палітычных мэт не меў, а проста быў апрануты ў майку і шорты, бо яму было спякотна. Яго судзілі на наступны дзень пасля затрымання.

Як гаворыцца ў матэрыялах справы, малады чалавек "парушыў парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў правядзенні ім несанкцыянаванага пікетавання, без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў, падчас якога дэманстраваў навакольным грамадзянам размешчаную ў правай ікраножнай мышцы татуіроўку выглядзе герба "Пагоня".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства