viasna on patreon

2 гады калоніі гарадчаніну за сарваны з крамы чырвона-зялёны сцяг

2024 2024-06-07T17:11:04+0300 2024-06-07T17:11:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjarzhauny-scjah_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Гарадоцкага раёна чацвёртага чэрвеня асудзілі Уладзіміра Кароткага паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Гурынава прызначыла Уладзіміру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у нецвярозым стане сарваў з будынка крамы ў Гарадку чырвона-зялёны сцяг. Ён цалкам прызнаў віну.

Раней гарадчаніна ўжо судзілі дзевяць разоў.

Уладзіміру прызначылі прымусовае лекаванне ад алкагалізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства