viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-04-09T13:41:23+0300 2024-04-09T17:43:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 9 красавіка:

Падзея: Савет ААН па правах чалавека прыняў рэзалюцыю "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі". Што гэта азначае для беларусаў і як прагаласавалі розныя краіны — разбіраемся разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч.

Крымінальны пераслед: Ужо 1000 дзён у няволі знаходзяцца тры праваабаронцы “Вясны”: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Каментар: Кніга "Мова 404" цяпер дасяжная і ў анлайне. А яе прэзентацыя адбылася ў Вільні. Размаўляем са стваральніцай кнігі Алінай Нагорнай.

Каментар эксперта:  "Хрысціянская візія для Беларусі" апублікавала свежы Маніторынг пераследу хрысціян у Беларусі за сакавік 2024 года. Размова з Наталляй Васілевіч.

Viasna96 · 2024-04-09 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства