viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: мінімум 24 палітвязні ў лютым выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну

2024 2024-03-08T12:07:15+0300 2024-03-11T15:35:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peskov_spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 24 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo.

Палітвязень Максім Сяргеенка — 2 гады, 10 месяцаў і 10 дзён у зняволенні

Максім — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). У красавіку 2021 года Сяргеенку прызначылі тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Свой тэрмін мужчына адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі. 29 лютага Максім выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша "MAYDAYMog".

У студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.

Палітвязень Уладзімір Гарбавец — 1 год, 11 месяцаў і 25 дзён у зняволенні

Уладзімір — фігурант крымінальнай "справы карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія"). 

З 4 сакавіка 2022 года Уладзімір адбываў тэрмін у ПУАТ № 43. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", палітвязень выйшаў на волю 22 лютага.

Палітвязень Павел Пяскоў — 3 гады, 5 месяцаў і 10 дзён у зняволенні 

Павел Пяскоў. Фота: spring96.org

Павел — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі тры гады і тры месяцы калоніі.

Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Палітвязень Яўген Зялкоўскі — 3 гады, 2 месяцы і 27 дзён у зняволенні 

Жыхара Гомеля асудзілі 18 траўня 2021 года на тры гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму за "злоснае хуліганства" (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу). На судзе ён распавядаў пра катаванні з боку міліцыі.

Паводле следства, Зялкоўскі двойчы ўсталёўваў у пустынных месцах Гомеля бел-чырвона-белыя сцягі з петардай і карыкатурай на АМАП. Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» з бел-чырвона-белым сцягам ён рабіў і размяшчаў у пустынных месцах ноччу.

Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай калоніі № 3. 

Палітзняволеная Вольга Клімкова — 3 гады, 2 месяцы і 9 дзён у зняволенні

Вольгу затрымалі ў Магілёве 24 лістапада 2020 года. У аўтамабілі жанчыны знайшлі больш за 800 асобнікаў незарэгістраванай газеты "Могилевские вести".

Жанчыну прызналі вінаватай па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Вольгу, а таксама Максіма Сяргеенку і Сяргея Скока абвінавацілі ў тым, што яны вырабілі шэсць роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", размясцілі іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і распаўсюдзілі здымкі ў сеціве. 

19 красавіка 2021 суд прызначыў Клімковай 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Адбывала пакаранне ў ПК № 4, адкуль выйшла на волю 4 лютага. 

Палітвязень Міхаіл Феранец — 3 гады, 4 месяцы і 18 дзён у зняволенні 

Міхаіл Феранец. Фота з сямейнага архіва

20 верасня 2021 года ў судзе Заводскага раёна Мінска палітзняволенага грамадзяніна Украіны асудзілі да трох гадоў калоніі. Феранца абвінавацілі ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе, а таксама ў арганізацыі шляхам адміністравання тг-канала "Смелыя людзі", нанясення пратэсных надпісаў і малюнкаў, вывешвання БЧБ-стужак у дварах Фрунзенскага раёна Мінска.

Выхадца з Данецка, які ў Беларусі жыў больш за дзесяць гадоў, затрымалі 16 верасня 2020 года, 7 месяцаў яго трымалі як замежніка ў чаканні высылкі з краіны ў ІЧУ на Акрэсціна. Пры гэтым у тэрмін пакарання сямімесячнае ўтрыманне яму не залічылі. Ён выступіў з моцным апошнім словам, у якім распавёў пра псіхалагічны і фізічны гвалт з боку сілавікоў.

Міхаіл быў вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання 16 снежня 2023 года і адразу ж затрыманы і змешчаны ў ІЧУ ў Магілёве. 1 лютага 2024 года палітвязень выйшаў на волю, але адразу быў дэпартаваны з Беларусі. 

Трое палітзняволеных выйшлі на волю пасля суда

У лютым беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі тры чалавекі ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства