viasna on patreon

Два гады "хіміі" — за выказванне пра Лукашэнку

2024 2024-03-07T14:19:59+0300 2024-03-07T14:26:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 лютага 2024 году ў судзе Пружанскага раёну разглядзелі справу Васіля Ячычкі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").

Прысуд агучыў суддзя Ігар Жытко.

Вядома, што Ячычка знаходзіўся пад вартай з 19 да 21 снежня 2023 году. Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 лістапада 2023 году ён нібыта выказаў зняважлівы выраз у адрас Лукашэнкі, знаходзячыся ў Пружанскай раённай бальніцы. Туды ён трапіў пасля таго, як яго нецвярозым затрымаў інспектар ДПС, калі ён ехаў на ровары.

Васіль прызнаў віну. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства