viasna on patreon

Арышт за "Жыве Беларусь" і забойства расійскімі сілавікамі беларускага актывіста: хроніка пераследу 6-7 сакавіка Дапоўнена

2024 2024-03-07T16:40:00+0300 2024-03-07T16:52:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikalai-aljakseeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі мінскага прадпрымальніка

anatol-jakubovicz.jpg
Анатоль Якубовіч

У "пакаяльным" відэа ад 7 сакавіка сцвярджаецца, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту і зрабіў данат праекту Nexta ў памеры 10$. Мужчыну таксама прымусілі паказаць кубкі, з якіх ён піў гарбату падчас "пратэсных чаяванняў" — ён паабяцаў, што разаб'е іх пасля вызвалення.

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", затрыманы — Анатоль Якубовіч.


Расійскія сілавікі забілі актывіста з Беларусі

mikalai-aljakseeu.jpg
Мікалай Аляксееў

49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі 6 сакавіка ў Аланецкім раёне рэспублікі Карэлія. Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года. Па папярэдніх дадзеных, забілі мужчыну супрацоўнікі ФСБ.

Як высветліла расійскае медыя "ASTRA", паводле афіцыйнай версіі расійскага следства, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманні і быў забіты. Затрымаць мужчыну хацелі ў рамках крымінальнай справы аб "падрыхтоўцы да тэракту" (ч. 1 арт. 30 ч. 1 арт. 205 КК РФ) якую на Аляксеева распачалі ў Карэліі ў той жа дзень. Па версіі расійскага следства, Мікалай нібыта збіраўся падарваць адміністрацыю ў горадзе Аланец. Таксама ФСБ сцвярджае, што Мікалай Аляксееў нібыта быў завербаваны полкам Каліноўскага і збіраўся ўзарваць адміністрацыйны будынак у невялікім гарадку Алонец.

Сын забітага ў Карэліі беларуса пацвердзіў "Нашай Ніве" інфармацыю аб забойстве бацькі.

Мікалай актыўна выступаў супраць дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках допісы аб парушэннях правоў чалавека ў краіне.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 19 чалавек — цяпер у ім 3864 прозвішчы

7 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі былых сілавікоў Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана.


За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Гродна

Пра гэта стала вядома 6 сакавіка з "пакаяльнага" відэа, якое апублікавалі ў праўладным тг-канаел. У ім сцвярджаецца, што гарадзенец таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.

Лідчаніна арыштавалі за "Жыве Беларусь" у Twitter

У Лідзе 25 лютага адбыўся суд над інжынерам і бацькам двух непаўнагадовых дзяцей. Яго абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" паводле 24.23 КаАП.

Паводле пратакола, мужчына ў сацсетцы X (Twitter) размясціў надпіс "Жыве Беларусь". На судзе ён прызнаў сваю віну.

У выніку яму прызначылі 15 сутак арышту.


ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні 5 жыхароў Бярозы

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

У панядзелак сілавікі ўжо паведамлялі аб затрыманні чатырох жыхроў гэтага горада.


Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля "сутак" — ён затрыманы па крымінальнай справе

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook

Стала вядома, што актывісту з Вілейкі інкрымінавана ч. 1 арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Улічваючы гэта, мужчына зноў дададзены ў спіс палітычных зняволеных Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства