viasna on patreon

Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі

2024 2024-01-30T16:07:42+0300 2024-01-30T16:23:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 26 снежня 2023 году вынесены прысуд Аляксею Вячаслававічу Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы). Прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вырак агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч у Мінскім гарадскім судзе. Аляксея прызналі вінаватым у тым, што пералічыў Палку Каліноўскага два данаты праз свой акаўнт у PayPal, да якога прывязаная беларуская картка. Першы складаў 38,3 рублі (13,63 еўра), другі — 95 рублёў (35 еўра). Агульная сума, якую пералічыў мужчына, склала 133 рублі 30 капеек. Суд расцаніў гэта як "фінансаванне дзейнасці па вярбоўцы, навучанню, іншай падрыхтоўцы" асобаў да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце "на тэрыторыі замежнай дзяржавы".

Швяцоў распавёў, што разлічваў, што накіраваныя ім сродкі будуць выдаткаваныя на гуманітарныя мэты, звязаныя з набыццём медыкаментаў. Ён прызнаў віну. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства