viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-01-30T13:33:38+0300 2024-01-30T18:17:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 30 студзеня:

Падзея: Па ўсёй Беларусі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле "Вясны" пад пераслед трапілі сама меней 160 чалавек. Сітуацыю каментуюць кіраўнік фонда BY_help Аляксей Лявончык і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч:

"Дабрачыннасць і дапамога іншым — гэта павінна быць адным з базавых прынцыпаў існавання грамадства. Але чамусьці ў Беларусі гэта з’яўляецца злачынствам і экстрэмізмам".

Крымінальны пераслед: Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 20 "аналітыкаў Ціханоўскай", а ў Мінску пачалі разглядаць завочную справу супраць BYPOL. Сітуацыю пракаментуюць фігуранты гэтых справаў — супрацоўнік  BELPOL Уладзімір Жыгар і палітолаг Павел Усаў:

"Падтрымліваецца атмасфера тэрору".

Па-за межамі: У Вільні беларусы зладзілі “Ланцуг салідарнасці” - акцыю падтрымкі новых ахвяраў рэжыму ў Беларусі. А ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.

Час выбараў: 30 студзеня сканчаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Што важна абмеркаваць у гэтым працэсе? На пытанні адказала юрыстка ПЦ “Вясна” Вікторыя Рудзянкова.

"Шмат людзей проста не праходзяць".

Viasna96 · 2024-01-30 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства