viasna on patreon

За тры каментары абвінаваўца запрасіла тры гады калоніі

2024 2024-01-22T18:46:41+0300 2024-01-23T10:21:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialt-berascie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк

Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк

Брэсцкі абласны суд 22 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 48-гадовага Дзяніса Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабввінаваўца – пракурорка Марыя Бялт.

Дзяніса затрымалі 28 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Як піша “Берасцейская вясна”, першапачаткова мужчыну прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка улады) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Але да суду абвінавачванні па першых двух артыкулах знялі з-за тэрмінаў даўніны.

Усе тры тэлеграм-паведамленні, якія пакінуў Красько, на думку следства, былі напісаныя як каментары да публікацый на тэлеграм-канале “Вусы Лукашэнкі".

Першае паведамленне датуецца 10 снежня 2020 года. У пасце была фраза: “Цяпер памагатыя будуць не толькі стучаць на беларусаў, але і актыўна нападаць на людзей". Каментар гучаў так: "У сэнсе нападаць. Ды [біць] гэтых вырадкаў ўсім, што пад руку трапіцца. Інакш на шыю сядуць і цалкам заглумяць”. У іншым пасце следчыя знайшлі “пажаданне падавіцца чым-небудзь" падчас святаў.

Вядома, што прадстаўніца абвінавачання Марыя Бялт запатрабавала для Красько пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Які тэрмін насамрэч прысудзілі Дзянісу – пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства