viasna on patreon

"На фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе": у Мінску вынесены прысуд па “народным” артыкуле

2024 2024-01-17T08:58:24+0300 2024-01-17T10:23:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stela-2020-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года

Акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня быў вынесены чарговы прысуд па “народным” артыкуле: за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзілі барменшу Маргарыту Ермаліцкую. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Маргарыту апазналі па фотаздымках, размешчаных на адным з сайтаў, і затрымалі зусім нядаўна – 7 снежня 2023 года.

Па матэрыялах абвінавачання, Маргарыта Ермаліцкая 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, далучылася да мітынгоўцаў у раёне плошчы Леніна, пасля чаго ўсе разам прайшлі па праспекце Незалежнасці да Стэлы.

У судзе Маргарыта патлумачыла, што падчас прыняцця ўдзелу ў масавым мерапрыемстве хадзіла па праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна, на плячах у яе было палатно бел-чырвона-белай расфарбоўкі, таксама трымала разам з іншымі ўдзельнікамі мітынгу вялікае бел-чырвона-белае палатно. Воплескі рукамі не ажыццяўляла.

На выстаўленых у судзе для агляду фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства