Былога палітвязня зноў асудзілі да калоніі за каментары
https://spring96.org/be/news/113744
2023
2023-12-27T12:06:28+0300
2023-12-27T12:06:28+0300
2023-12-27T12:06:28+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zapolskih_uladz.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітзняволенага Уладзіміра Запольскіх асудзілі другі раз паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 снежня 2023 года суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вядома, што яго затрымалі ў траўні 2023 году за каментары 2020 году.
Першы раз студэнта юрыдычнага факультэта БДУ судзілі паводле "справы Зельцэра". Суддзя Святлана Бандарэнка пастанавіла прызнаць Уладзіміра вінаватым і асудзіць да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь. Уладзімір адбыў тэрмін і напрыканцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю. Неўзабаве быў зноў затрыманы.
Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ асудзілі да двух гадоў калоніі і штрафу па пратэсных артыкулах