viasna on patreon

Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіміра Запольскіх асудзілі да двух год калоніі і штрафу па пратэсных артыкулах

2022 2022-11-27T09:24:43+0300 2022-11-27T09:24:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zapolslih.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Запольскіх

Уладзімір Запольскіх

У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада вынесены прысуд студэнту юрыдычнага факультэта БДУ, палітзняволенаму Уладзіміру Запольскіх.

Юнака абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасць (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прабстаўніка ўлады (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка.

Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме.

22-гадовы Уладзімір Запольскіх быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Утрымліваўся да суда ў СІЗА №1 у Мінску.

Суд пастанавіў прызнаць юнака вінаватым і асудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь.

Падтрымаць палітвязня можна, даслаўшы ліст альбо паштоўку на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Уладзімір Антонавіч Запольскіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства