viasna on patreon

Палітзняволеныя вясноўцы ў "спісе экстрэмістаў": хроніка пераследу 7-8 снежня Дапоўнена

2023 2023-12-08T12:00:00+0300 2023-12-08T19:11:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valjancin-stefanovicz_ales-bjaljacki_uladzimir-labkovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У межах крымінальнай справы затрыманы арганізатары сэрвісу Письмо.бeл

ihar-uhlik_aljaksandr-lykszyn.jpg
Ігар Углік (злева на фотаздымку) і Аляксандр Лыкшын (справа на фотаздымку)

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і што яны нібыта мелі дачыненне да сэрвіса Письмо.бeл, праз які людзі маглі адправіць лісты палітвязням.

Паводле інфармацыі "Вясны", затрыманыя — Ігар Углік (злева на фотаздымку) і Аляксандр Лыкшын (справа на фотаздымку). Вядома, што Ігар з дзяцінства мае інваліднасць. Іх затрымалі прыкладна 29 лістапада. Па папярэдняй інфармацыі, яны знаходзяцца на Валадарцы ў межах крымінальнай справы.

Адзначым, што па наяўнай інфармацыі, сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, хоць у сваім відэа яны сцвярджаюць пра адваротнае. А ўсе асабістыя дадзеныя тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца на пошце.

Пазней стала вядома, што Ігар Углік выйшаў на волю. Стала вядома, што разам з Аляксандрам Лыкшыным быў затрыманы і ягоны брат — мастак Уладзімір Лыкшын.


Чарговы ператрус у Змітра Лупача — гэтым разам у вясковай хаце

Ператрус адбыўся два дні таму, 6 снежня. Пра вясковую хату сілавікі распытвалі сястру журналіста. Сам Зміцер зараз знаходзіцца па-за межамі Беларусі, піша БАЖ.

"У той хаце няма ніякіх камп’ютараў, хіба толькі старая мэбля і кнігі, якія я не забраў у сваю кватэру ў Глыбокім. Так што забіраць там не было чаго", — распавёў Лупач.


Двух жыхароў Гродна затрымалі за "распаўсюд экстрэмізму"

"Пакаяльнае відэа" з вядучым арганізатарам мерапрыемстваў і інжынерам-канструктарам апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы 8 снежня.


Палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў"

valjancin-stefanovicz_ales-bjaljacki_ula
Палітзняволеныя вясноўцы Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч

8 снежня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі старшыню "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча, праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва.


У "Спісе экстрэмістаў" з'явілася прозвішча памілаванага Рамана Пратасевіча  — побач з ім пазнака "судзімасць не пагашана"

Таксама 8 снежня ў спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі "завочна" разам з Пратасевічам. Нагадаем, у траўні суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў. Пазней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.


Суд Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне прызнаў "экстрэмісцкімі" 89 старонак у інтэрнеце

Згодна з Рэспубліканскім Спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, 4 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне былі прызнаныя "экстрэмісцкімі" 89 інтэрнет-старонак. Гаворка пра розныя сайты, TikTok-акаўнты, Instagram-старонкі, Telegram-чаты, старонкі ў "Аднакласніках" і Youtube-каналы.

Агульны спіс тых, каго ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за дзень прызналі экстрэмісцкімі, займае 13 старонак.


У Беларусі прызнаная "экстрэмісцкай" чарговая кніга

horkija-hady-trahedyja-zakhodnjai-belaru
Кніга "Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954" Аляксандра Татаранкі

Гэта "Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954" Аляксандра Татаранкі. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёну і Баранавічаў 6 снежня.

Агулам "экстрэмісцкі" спіс папоўнілі дзясяткі пазіцый, сярод якіх Telegram-каналы "Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы" і "Прадстаўніцтва па замежных справах", а таксама сайт pozirk.оnline.


У Светлагорску адбыліся затрыманні былых супрацоўнікаў тэлеканалу "Ранак"

На сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Ліпскі, адзін з былых супрацоўнікаў каналу, паведаміў, што 7 снежня зноў прайшла хваля допытаў і затрыманняў яго калегаў.

Дагэтуль не выходзяць на сувязь Людміла Андэнка (карэспандэнтка) і Юлія Даўлетава (былая галоўная рэдактарка), таксама няма сувязі з дырэктаркай Аленай Шчэрбін.

Стала вядома, што дваіх жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна, паведаміла "Гомельская вясна".


Суд у Дуброўне арыштаваў на суткі трактарыста з-за падпіскі ў "Аднакласніках" на мясцовы паблік

sjarhei-kaubasau.jpg
Сяргей Каўбасаў

Бацька чатырох дзяцей Сяргей Каўбасаў жыве з сям'ёй у аграгарадку Расасна Дубровенскага раёна, працуе ў ААТ "Баброва-Агра" трактарыстам, паведаміў 7 снежня тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!".

Сілавікі знайшлі ў яго ў "Аднакласніках" падпіску на суполку "Усё аб Дуброўна", якая два месяцы таму была прызнана "экстрэмісцкай".

У выніку суддзя Ігар Татаеў арыштаваў мужчыну на адны суткі.


ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба "Фестывальны"

henadz-verameiczyk.jpg
Генадзь Верамейчык

На "пакаяльным" відэа" 7 снежня затрыманы сцвярджае, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а ў 2020-ым годзе зняў з тэрыторыі клуба чырвона-зялёны сцяг.

Загарадны клуб "Фестывальны" з'яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак на рынку еvent-паслуг Беларусі. Ён спецыялізуецца на правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў (забаўляльных і навучальных) і прыватных святаў.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Генадзь Верамейчык.


70-гадоваму святару з Валожына прад'явілі абвінавачванне — ён застаецца за кратамі

henrykh-akalatovicz.jpg
Генрых Акалатовіч

6 снежня мінула 20 дзён з часу затрымання пробашча рыма-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча. За гэты час яму павінны былі альбо прад'явіць абвінавачванне ў крымінальным злачынстве, альбо выпусціць на волю.

Як стала вядома Katolik.life ад кампетэнтных крыніц, святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі – гэта азначае, што яму прад'явілі абвінавачванне. Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.


Сілавікі затрымалі жыхара Гродна

"Пакаяльнае" відэа з затрыманым з'явілася 7 снежня ў праўладным тэлеграм-канале. Мужчына нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце "плана Перамога", а таксама распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы".


ГУБАЗіК затрымаў дырэктара аўтадому Mercedes‑Benz

sjarhei-danilovicz.jpg
Сяргей Даніловіч

Пра затрыманне стала вядома 7 снежня.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дырэктар аўтацэнтра "Энергія ГмбХ" нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пералічваў грошы ў "Фонд Салідарнасці". Таксама на відэа мужчыну прымушаюць назваць свой заробак.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, дырэктарам аўтацэнтра "Энергія ГмбХ" з'яўляецца Сяргей Даніловіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства