viasna on patreon

#FreeViasna: агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

2023 2023-11-27T14:47:03+0300 2023-11-27T14:47:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/five_freeviasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Сабралі навіны пра вясноўцаў, што знаходзяцца за кратамі.

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча

У Міжнародны Дзень пісьменніка у зняволенні (15 лістапада) Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.

Як адзначаюць арганізатары прэміі, сёлета намінантам або іх сваякам прапанавалі дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Прозвішчы апублічаць толькі тады, калі гэта стане бяспечным для аўтараў твораў.

Сярод іншых, пераможцам сёлетняй літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталў і праваабаронца Алесь Бяляцкі з "Успамінамі пра музей Максіма Багдановіча".

Мінула 38 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію

У ЕГУ адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху

Усяго 52 плакаты, з іх 9 — прадстаўнікі вучэбнай установы. 

На плакатах, сярод іншых, палітзняволеныя студэнты і выкладчыкі, вядомыя беларускія дзеячы — Наста Лойка, Таццяна Кузіна, Мікола Дзядок і Марфа Рабкова.

У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Беларускі мартыралог". Сярод іх партрэт Марфы Рабковай

Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства Ксішы Анёлавай "Беларускі мартыралог" адкрылася 21 лістапада і працавала да 26 лістапада. Сярод малюнкаў Ксішы — і партрэт Марфы Рабковай, а таксама паштоўка, зробленая па яе партрэце:

Сетка Дамоў правоў чалавека Human Rights House Foundation падтрымала палітзняволеных беларускіх праваабаронцаў

hrhn23.jpg
Фото: Human Rights House Foundation

На сустрэчы сеткі Дамоў правоў чалавека праваабаронцы праявілі салідарнасць са сваімі зняволенымі калегамі ў Беларусі.

На штогадовай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з'явіліся партрэты палітвязняў "Вясна"

Выявы зняволеных праваабаронцаў "Вясны" і іншых з'явіліся на выставе, прысвечанай беларускім і азербайджанскім палітвязням на штогадовай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2023 года.

Падтрымайце лістамі і паштоўкамі салідарнасці зняволеных вясноўцаў:

ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Дасылайце лісты ці паштоўкі салідарнасці Марфе і Андрэю:

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Марыі Аляксандраўне Рабковай 

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Як яшчэ падтрымаць "вясноўцаў"?

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna. 

3. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!

4. Падтрымаць "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства