viasna on patreon

#FreeViasna: агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

2023 2023-11-13T18:38:48+0300 2023-11-14T14:11:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/five_freeviasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Сабралі навіны пра вясноўцаў, што знаходзяцца за кратамі.

Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі ў ПКТ

Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі па надуманных прычынах у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Таксама да праваабаронцы працяглы час не пускаюць адваката.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме за дэмакратыю-2023:

"Сёння дамагацца безумоўнай свабоды для Алеся Бяляцкага, для ўсіх беларускіх палітычных вязняў, дамагацца свабоды для Беларусі — гэта значыць адстойваць мірную будучыню Беларусі. І Украіны, і нашага рэгіёну, а значыць, і свету ў цэлым. Свабода — гэта мір".

Выстава ў гонар Алеся Бяляцкага адкрылася ў Брусэлі

24 кастрычніка ў прасторы Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адкрылася выстава "Я не баюся, хай яны баяцца", прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, старшыні "Вясны" Алесю Бяляцкаму.

Алесь стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.

Праваабаронца Леанід Судаленка прыняў удзел у прэзентацыі кнігі пра Алеся Бяляцкага

Беларускі ПЭН зладзіў размову Таццяны Нядбай з Леанідам Судаленкам пра Алеся Бяляцкага, яго кнігу, Нобель для Беларусі, катаванні ў калоніях і ўмовы ўтрымання палітзняволеных у Беларусі. Паглядзець размову можна па спасылцы.

У штаб-кватэры IG BCE у Гановеры пачала працу выстава, прысвечаная зняволеным прафсаюзным актывістам Беларусі і Алесю Бяляцкаму

Выстава распачалася з выступаў Біргіт Бэйрман, намесніцы старшыні IG BCE (IG Bergbau, Chemie, Energie — прафсаюз у Германіі) і выканаўцы абавязкаў старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Максіма Пазнякова.

Выстава будзе дзейнічае па адрасе Königsworther Pl. 6, 30167 Hannover яшчэ тыдзень.

Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы

4 лістапада ў Катавіцах на адным з найбуйнейшых кніжных кірмашоў у Польшы праваабаронца Алена Лапцёнак прэзентавала выдавецкую серыю "Беларуская турэмная літаратура".

Серыя была заснавана ПЦ "Вясна" ў 2017 годзе. Яна ўключае ў сябе літаратурныя творы, напісаныя з ўласнага турэмнага досведу: прозу, вершы, дзённікі, успаміны. Ідэя выпуска кніг палітвязняў у адной выдавецкай серыі прыйшла Алесю Бяляцкаму, які ў 2011-2014 гадах адбыў па палітычнай справе тры гады калоніі, напісаў "Турэмныя сшыткі", якія ў тым ліку і ўвайшлі ў серыю "Беларускай турэмнай літаратуры".

На дадзены момант у серыі выдадзена 10 кніг.

За апошні час не было ніякіх навінаў пра Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

Падтрымайце лістамі і паштоўкамі салідарнасці зняволеных вясноўцаў:

ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

За апошні час не было ніякіх навінаў пра Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка

Дасылайце лісты ці паштоўкі салідарнасці Марфе і Андрэю:

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Марыі Аляксандраўне Рабковай 

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Кампанія #FreeViasna працягвае сваю дзейнасць

10 лістапада ў Вільні прайшоў трэці форум Future of Democracy. На ім з'явіўся і стэнд кампаніі салідарнасці #FreeViasna.

Як яшчэ падтрымаць "вясноўцаў"?

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna. 

3. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!

4. Падтрымаць "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства