Жыхара Магілёва асудзілі за каментары на адрас Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/113212
2023
2023-10-31T18:06:03+0300
2023-10-31T18:06:03+0300
2023-10-31T18:06:03+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud-leninski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 кастрычніка прысудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
Андрэя Міндубаева трымалі пад вартай з 10 жніўня 2023 года. Падрабязнасцяў крымінальнай справы пакуль няма, вядома толькі, што магілёвец пакінуў каментар пра Лукашэнку ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаным уладамі РБ "экстрэмісцкім", піша MAYDAY TEAM.