viasna on patreon

У Мінску асудзілі выкладчыц універсітэта і загадчыцу студэнцкага інтэрната

2023 2023-10-31T14:27:22+0300 2023-10-31T14:28:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vykladchycy-342-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька.

Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на “дэструктыўныя" каналы.

Наталля Сівіцкая да затрымання працавала дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў БДУФК, кандыдат філалагічных навук. У "пакаянным відэа" на праўладных каналах яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.

Палітзняволеная Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў. Надзею затрымалі 23 ліпеня 2023 года. У "пакаяльным відэа" яна кажа, што наведвала мітынгі ў 2020 годзе, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане "Перамога" і была падпісана на "дэструктыўныя" каналы.

Алену Драбудзька затрымалі напачатку жніўня 2023 года. Яна працавала загадчыцай інтэрната №4 БДЭУ.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына “падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады да гэтага часу”. На “пакаяльным відэа” затрыманая кажа, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020-ым годзе.

Справу разглядала суддзя Алена Бушава.

Як стала вядома Радыё Свабода, выкладчыцы Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая атрымалі па тры гады абмежавання волі (“хатняя хімія”), загадчыца інтэрната Алена Драбудзька – 2,5 гады “хатняй хіміі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства