viasna on patreon

Перакладчыка і яго сяброўку асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-10-27T14:56:47+0300 2023-10-27T15:11:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil-krez_natallja-litvinenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага кастрычніка асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

vasil-krez_natallja-litvinenka.jpg
Наталля Ліцвіненка і Васіль Крэз. Фота з сацыяльных сетак

Наталлю і Васіля абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яны цалкам прызналі віну. Беларусаў апазналі па відэазапісу.

Да суда абое знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў.

46-гадовы Васіль Крэз – ураджэнец Магілёва. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт гішпанскай мовы. У пачатку нулявых пару гадоў працаваў выкладчыкам у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве. Апошнім часам перакладаў з гішпанскай, партугальскай і ангельскай моваў як індывідуальны прадпрымальнік.

Наталля Ліцвіненка мае вышэйшую адукацыю, працавала галоўнай бухгалтаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства