viasna on patreon

Палітвязня Васіля Бераснева змясцілі ў шпіталь, патрэбна перасадка ныркі

2023 2023-10-06T10:15:00+0300 2023-10-06T10:27:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berasneu-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Бераснеў. Фота з сацыяльных сетак.

Васіль Бераснеў. Фота з сацыяльных сетак.

Палітзняволенага па “справе незалежных прафсаюзаў” Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў  магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь.

Яшчэ пад час знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: самае небяспечнае – ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі. На шматлікія просьбы і заявы вязня аб аказанні медычнай дапамогі, альбо накіраванні на абследаванне — доўгі час рэакцыі не было. На фоне праблем са здароўем, значна павысіўся ціск і зараз неабходна штодня прымаць адпаведныя лекі.

Праваабаронца Ігар Казмерчак не хавае сваёй заклапочанасці падобнай сітуацыяй:

"Сапраўды, сітуацыя крытычная. Калі сапраўды неабходна перасадка, трэба біць ва ўсе званы і рабіць гэта неадкаладна. А ўвогуле – палітвязня трэба вызваляць і як мага хутчэй і дзеля гэтага выкарыстоўваць усе магчымасці.

У такім узросце ўвогуле даваць такія тэрміны не нармальна, я ўжо не кажу пра тое, што яго абвінавацілі ў неіснуючым злачынстве. З адной ныркай і на волі жыць ня проста, а тут яшчэ і турма. Таму Бераснева ў прынцыпе нельга было саджаць. А пры  сёняшняй сітуацыі мы павінны як мага шырэй казаць пра здароўе Васіля Ціханавіча. Фактычна гэта яшчэ адна спроба проста давесці палітвязня да трагедыі".

У палітвязня Васіля Бераснева ў СІЗА значна пагоршылася здароўе

Адзінае — у крытычныя моманты ставяць абязбольвальную кропельніцу, што не вырашае праблемы і даюць таблеткі ад ціску.

73-гадовы Васіль Бераснеў  — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (арт. 361 Крымінальнага кодэкса), стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК), распальванні варожасці ці варажнечы (арт. 130 КК).

5 студзеня 2023 г. Васілю быў вынесены прысуд: актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Васілю Берасневу дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Неўзабаве палітвязня перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а ў траўні – у магілёўскую ПК № 15

Апеляцыйную скаргу на прысуд разглядалі ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі 3 красавіка 2023 г. пастанавіла пакінуць прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення.

5 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

"Я, напэўна, проста памру тут": хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Напрыканцы 2022 году сярод палітзняволеных было не менш за 25 пенсіянераў і пенсіянерак, а таксама не менш за 74 чалавекі з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства