viasna on patreon

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка па "экстрэмісцкіх" артыкулах

2023 2023-10-04T18:16:18+0300 2023-10-06T10:23:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shtermer-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак.

Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак.

Гомельскі абласны суд 2 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе мясцовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі, ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Палітзняволенага Валянціна Штэрмера паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрымалі 9 чэрвеня 2023 за "8 каментароў на тэму расійскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расіі", чым ён нібыта "паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць". Таксама паведамляецца аб пакінутых абразах у дачыненні да Лукашэнкі. 

Да арышту Валянцін Штэрмер з’яўляўся дырэктарам ТАА “Авангардбізнесрэсурс”, быў заснавальнікам камерцыйных фірм у Расіі.

Суд прызнаў Штэрмера вінаватым ва ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці, і на падставе ч.1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі і на падставе ч. 1 арт.368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Шляхам частковага складання, канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Валянцін Генадзьевіч Штэрмер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства