viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-10-03T10:03:52+0300 2023-10-03T21:26:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 3 кастрычніка:

Падзея: Выстава пра Алеся Бяляцкага адкрылася ў Варшаве, мітынг у гадавіну смерці Андрэя Зэльцэра прайшоў у Вільні, штомесячная акцыя салідарнасці з палітзняволеным Андрэем Пачобутам адбылася ў Беластоку.

Па-за межамі: Дэкаланізацыя — як яна можа адбывацца? І як з гэтай тэмай працуюць у Арменіі? Чым падобыя і ў чым адрозніваюцца Беларусь і Арменія? Усё гэта пачуем ад прадстаўніка арганізацыі CSN Lab з Арменіі Тыграна Амірана:

"Каланіяльнае мінулае — гэта звер, які сядзіць глыбока".

Каментар: "Першы ліст прыйшоў ад Гундара — вам не перадаць тую радасцць, якую я адчула!", — асабістая гісторыя напісання лістоў палітвязням.

Viasna96 · 2023-10-03 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства