viasna on patreon

Аршанскую пенсіянерку, якая мае інваліднасць, асудзілі да калоніі за каментар у "Аднакласніках"

2023 2023-09-27T16:20:51+0300 2023-09-27T16:54:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stabrouskaja-o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак.

Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак.

Адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі прысудзілі аршанскай пенсіянерцы, якая мае інваліднасць, за адно “няправільнае” слова ў “Аднакласніках”. Прысуд 63-гадовай Вользе Стаброўскай 27 верасня вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом адзінага на ўвесь былы Савецкі Саюз Маскоўскага дзяржаўнага ўніверстітэта друку і да зыходу на пенсію працавала ў Аршанскай тыпаграфіі. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” паставіла падабайку і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза "знайшла" абразу ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Суд прызнаў Стаброўскую вінаватай і прызначыў ёй пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства