viasna on patreon

Берасцейскага пенсіянера асудзілі за абразу Лукашэнкі і супрацоўніка міліцыі Дапоўнена

2023 2023-08-28T19:50:18+0300 2023-08-29T11:15:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afanasjeu-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Афанасьеў. Фота з сацыяльных сетак

Аляксей Афанасьеў. Фота з сацыяльных сетак

Суд Маскоўскага раёна Брэста 9 жніўня вынес прысуд 67-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Афанасьеву. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Харавец.

Аляксея Афанасьева супрацоўнікі міліцыі затрымалі 13 чэрвеня і змясцілі пад варту, піша "Берасцейская вясна".

Па матэрыялах абвінавачання, 5 жніўня 2021 года ў Фэйсбуку з'явілася публікацыя пра Івацэвіцкага міліцыянта Руслана Куцко, пасля чаго на мясцовую жыхарку Вольгу Кронду завялі справу. А з акаўнта пад імем “Аляксей Афанасьеў” быў напісаны каментар: “Дзярмо”.

Паводле абвінавачання, такім каментаром Афанасьеў публічна абразіў Куцко, што падыходзіць пад артыкул 369 КК.

Затым Афанасьеў у 2020 годзе захаваў сабе на старонцы фэйсбука відэа з удзелам Максіма Каца, дзе выкарыстоўваўся выраз “упыр чапляецца за ўладу”, што палічылі публічнай абразай Лукашэнкі.

Паводле абвінавачання, Афанасьеў 10 верасня 2020 года выклаў у сваім Фэйсбуку відэа са старонкі “Верым, можам, пераможам”, а ў змесце відэа сцвярджалася: “пастаўлены дыягназ мазаічная псіхапатыя. [...] Калі пачаў Лукашэнка проста забіваць сваіх палітычных праціўнікаў [...] Ён уяўляе небяспеку для сябе і для навакольных і не можа заставацца прэзідэнтам”.

Суд пакараў пенсіянера пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства