viasna on patreon

#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

2023 2023-08-28T15:25:00+0300 2023-08-28T15:52:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/five_freeviasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сабралі навіны пра вясноўцаў, што знаходзяцца за кратамі.

У Осла адбудзецца Нобелеўская канферэнцыя міру

"Нобелеўская канферэнцыя міру 2023 адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы",паведамляе Nobel Peace Centr.

Канферэнцыя адбудзецца ў Осла, у Нацыянальным музеі. Прыняць удзел у ёй можна і анлайн. У канферэнцыі прамуць удзел лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук (Цэнтр грамадзянскіх свабод), Ян Рачынскі (ПЦ "Мемарыял"), а таксама Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Падчас канферэнцыі будзе прэзентаваная "Сланечнікавая дэкларацыя". Дэкларацыя была створаная Нобелеўскім цэнтрам міру разам з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года — прадстаўнікамі ПЦ "Вясна" (ад імя Алеся Бяляцкага), ПЦ "Мемарыял" і Цэнтра грамадзянскіх свабодаў.

"Сланечнікавая дэкларацыя" — гэта набор канкрэтных рэкамендацый, накіраваных на паляпшэнне абароны праваабаронцаў і прасторы, у якой яны працуюць. Дэкларацыя закліканая прыцягнуць дадатковую ўвагу свету да Нобелеўскай прэмію міру, каб спрыяць павелічэнню павагі і падтрымкі мірнай працы праваабаронцаў.

Малюнкі Марфы Рабковай і Валянціна Стэфановіча, якія яны даслалі з-за кратаў, з'явіліся анлайн

На сайце PrisonArt з'явіліся малюнкі палітзняволеных праваабаронцаў Марфы Рабковай (можна паглядзець тут) і Валянціна Стэфановіча (можна паглядзець тут).

Валянцін Стэфановіч маляваў катоў, сярод іх ёсць нават і "KISS-UN-BAND":

Адзін з малюнкаў Марфы Рабковай — пра бусла:

Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыі “Саюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

Агнешка Бругер звяртае ўвагу на несправядлівы прысуд у 14 гадоў і 9 месяцаў для Марфы Рабковай за працу ў “Вясне” ў якасці каардынатаркі валанцёраў, а таксама за дакументаванне фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі.

“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”.

Сімвалічная “хросная” асобна адзначае, што стан здароўя Марфы Рабковай за два гады ўтрымання ў СІЗА значна пагоршыўся, а належную медыцынскую дапамогу дзяўчыне не аказваюць.

За апошні час не было ніякіх навінаў пра палітзняволенага праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча.

Падтрымайце лістамі і паштоўкамі салідарнасці зняволеных вясноўцаў:

ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

За апошні чам не было ніякіх навінаў пра валанцёра Андрэя Чапюка

Дасылайце лісты ці паштоўкі салідарнасці Марфе і Андрэю:

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Марыі Аляксандраўне Рабковай 

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Як яшчэ падтрымаць "вясноўцаў"?

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna. 

3. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!

4. Падтрымаць "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства