viasna on patreon

“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі Дакумент

2023 2023-08-16T15:04:57+0300 2023-08-16T16:56:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agnieshka_brugger_de.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж з сацсетак Агнешкі Бругер

Фотакалаж з сацсетак Агнешкі Бругер

Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыіСаюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

Агнешка Бругер звяртае ўвагу на несправядлівы прысуд у 14 гадоў і 9 месяцаў для Марфы Рабковай за працу ў “Вясне” ў якасці каардынатаркі валанцёраў, а таксама за дакументаванне фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Сімвалічная “хросная” асобна адзначае, што стан здароўя Марфы Рабковай за два гады ўтрымання ў СІЗА значна пагоршыўся, а належную медыцынскую дапамогу дзяўчыне не аказваюць.

Мы заклікаем Вас неадкладна выконваць міжнародныя стандарты для зняволеных, у прыватнасці Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абыходжання са зняволенымі. Марфа Рабкова павінна атрымаць неадкладны доступ да гэтак неабходнай медычнай дапамогі”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Таксама прыводзіцца цытата з апошняга слова Марфы Рабковай у судзе, а падпісанты заклікаюць паважаць крытычныя галасы ў краіне, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову і ўсіх іншых палітычных зняволеных:

Мы непарушна салідарныя з Марфай Рабковай і шматлікімі мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека”.

“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства