viasna on patreon

У Полацку Мікалая Машарскага судзяць за "неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў"

2023 2023-08-28T15:21:00+0300 2023-08-28T15:51:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masharski-mikalaj.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Полацка і Полацкага раёна 28 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным жыхаром Расонаў Мікалаем Машарскім. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле раней асудзілі толькі трох чалавек. Справу палітвязня разглядае суддзя Уладзімір Бясецкі. У зняволенні Мікалая ўтрымліваюць два з паловай месяцы. На волі яго чакаюць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

46 гадовы Мікалай — жыхар Расонаў, мае двух непаўнагадовых дзяцей.

У межах крымінальнай справы Машарскага затрымалі напачатку чэрвеня ў Расонах. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".

Артыкул 342-2 Крымінальнага кодэкса — адносна новы, ён дзейнічае з 18 чэрвеня 2021 года. Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па гэтым артыкуле могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянаванае пікетаванне". Аляксандр Кутас, бяздомны і былы палітзняволены — першы асуджаны па ім. Таксама па ім судзілі палітзняволенага культурнага менеджара Уладзіміра Булаўскага і Андрэя Кунцэвіча.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Машарскага з 2020 года неаднаразова адпраўлялі на "суткі" за "ўдзел у несакцыянаваных масавых мерапрыемствах або пікетаванні" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). У студзені 2023 года Машарскага асудзілі на 25 сутак арышту за "пікет", а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

Суд над Машарскім распачаўся 28 жніўня ў судзе Полацка і Полацкага раёна. Працэс вядзе суддзя Уладзімір Бясецкі.


Падтрымайце Мікалая пасылкамі, грашовым пераводам або тэлеграмай:

СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2

Мікалай Мікалаевіч Машарскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства