viasna on patreon

Хроніка пераследу 21 жніўня

2022 2022-08-21T19:03:00+0300 2023-08-21T19:12:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/giprazem-zatrymanni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі двух супрацоўнікаў інстытута «Белгіпразем» і сына аднаго з іх

Двое затрыманых супрацоўнікаў праектнага інстытута «Белгіпразем» — 42-гадовы вядучы інжынер Дзмітрый Цярэшчанка і 46-гадовы начальнік аддзела землеўпарадкавання №3 Іван Бразінскі. Абодва мужчыны працуюць ва інстытуце не менш за 20 гадоў. Іх вінавацяць у перасылцы інфармацыі з незалежных СМІ і «распальванні пратэсных настрояў на прадпрыемстве». А Івана яшчэ ў тым, што ў яго дома была беларуская нацыянальная сімволіка і ён рабіў з ёй фота.

Яшчэ адзін затрыманы — 22-гадовы сын Івана, Уладзіслаў Бразінскі. Хлопец у 11-м класе ўдзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы ад факультэта прыкладной матэматыкі БДУ. Яго вінавацяць таксама ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні ў боты каналаў «Беларусь галаўнога мозга» і NEXTA, піша «Наша Ніва».


Падрабязнасці аблавы ў Жлобіне

Нядаўна праваабаронцы паведамлялі пра затрыманні ў Жлобіне.

Падчас аблавы затрымалі пару — 28-гадовага Аляксея Аўдзеева і 26-гадовую Кацярыну Заічкову. Аляксей працуе на Беларускім металургічным заводзе і падпрацоўвае таргетолагам, а Кацярына зарабляе фатаграфіяй. 

Як паведамляецца ў канале сілавікоў, супраць Кацярыны завялі адміністрацыйную справу за падпіску на «Зеркало» ў інстаграме, а супраць Аляксей — крымінальную за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў у Жлобіне. Аляксей цяпер у ІЧУ г. Жлобін.

Дома ў пары ў вёсцы Пірэвічы, а таксама ў іх бацькоў адбыліся вобшукі, паведамлялі раней праваабаронцы.

Яшчэ адзін затрыманы — 37-гадовы Аляксандр Савіцкі. Калі верыць сацсеткам, мужчына працуе на Жлобінскай ТЭЦ. Яго вынівацяць ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства