viasna on patreon

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку

2023 2023-08-18T10:22:51+0300 2023-08-18T11:33:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-2020-marsh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевіч. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Юлія Тарасевіч неаднаразова ў жніўні і верасні 2020 года прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стаялі і рухаліся па праезнай частцы вуліц і дарог, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пры гэтым фатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам, які ўзялі ў кагосьці з прысутных удзельнікаў маршу.

Іх апазналі па фотаздымках і да суда змясцілі ў СІЗА №1.

Суд прызначыў мужу і жонцы Тарасевічам пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнага.

Зараз у СІЗА Мінска знаходзіцца іх дачка, палітзняволеная Дар’я Тарасевіч, якую затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 ліпеня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства