viasna on patreon

71-гадовага пенсіянера з Баранавіч судзілі за абразу Лукашэнкі

2023 2023-08-17T10:02:46+0300 2023-08-17T10:02:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palianin..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Палянін. Фота з сацыяльных сетак

Генадзь Палянін. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Арцём Падалянец.

Па матэрыялах абвінавачання, Генадзь Палянін, "выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства персанальны кампутар у адкрытым для публічнага доступу карыстальнікаў мэсэнджара "Telegram" у  чаце “Беларусь у шоку! Chat", размясціў тэкставае паведамленне, якое прыніжае гонар і годнасць асобы прэзідэнта ў непрыстойнай форме, тым самым наўмысна публічна прынізіў гонар і годнасць ягонай асобы."

Да суда Палянін знаходзіўся пад падпіскай аб невыездзе.

Суд, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

А літаральна ўчора ў Баранавічах па гэтым жа артыкуле за абразу Лукашэнкі судзілі Андрэя Халупку. Прысуд пакуль невядомы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства