Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 8 жніўня:
Падзея: 6 жніўня Вясна-бот адзначыў трохгоддзе свайго існавання. А створаны ён быў у 2020-м годзе для дапамогі людзям.
"Я бачу, як класна тэхналогіі спрацавалі на карысць людзей і правоў чалавека", — адзначае праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.
А 4 жніўня адзначыўся Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
"Нагода для таго, каб гэты дзень з’явіўся ў гісторыі праваабарончага руху, была сумная: гэта дзень арышту Алеся Бяляцкага ў далёкім 2011 годзе", — успамінае праваабаронца ПЦ “Вясна” Аляксей Колчын.
Асоба: 1 жніўня забітаму Раману Бандарэнку павінна было споўніцца 34 гады. Пра яго дзяцінства і гераічны сімвалізм у падзеях успамінае стрыечная сястра Вольга Кучарэнка.
Па-за межамі: 6 жніўня мастаку Алесю Пушкіну магло б споўніцца 58 гадоў. А 4 жніўня ў Беластоку на выставачнай пляцоўцы «Не-тэатра» адкрылася выстава памяці Пушкіна, якую падрыхтавалі беларускія мастакі, якія працавалі ў мастацкай рэзідэнцыі беластоцкага "Дома творцаў".
Тым часам у Варшаве ля Беларускага дома адкрыўся мурал з выявамі палітвязняў "Няскораныя беларусы".